Перайсці да зместу

Залесаўскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Залесаўскі раён
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1924
Насельніцтва
  • 11 793 чал. (2021)[5]
Плошча
  • 3 274 км²
Залесаўскі раён на карце
Часавы пояс OMST[3] і KRAT[3]
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Залесаўскі раён (руск.: Зале́совский райо́н) — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне (сельскі раён) у Алтайскім краі Расіі. У рамках арганізацыі мясцовага самакіравання яму адпавядае Залесаўская муніцыпальная акруга (з 2003 да 2021 гг. — муніцыпальны раён).

Адміністрацыйны цэнтр — сяло Залесава, размешчанае за 142 км на паўночны ўсход ад Барнаула.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размешчаны на паўночным усходзе Алтайскага края, мяжуе з Тальменскім, Первамайскім, Зарынскім раёнамі края, з Кемераўскай і Новасібірскай абласцямі. Усходнюю тайговую частку займаюць перадгор’і Салаірскага кража са шматлікімі касагорамі і далінамі па звілістых рэчках.

Клімат кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −19 °C, ліпеня +18 °C. Гадавая колькасць атмасферных ападкаў да 600 мм. На тэрыторыі раёна размешчана больш за 46 азёр плошчай ад 2 да 43 га, працякаюць рэкі Чумыш, Бердзь, Каменка, Урап, Татарка і яшчэ 125 дробных рэчак, 223 ручаі.

Глебы — дзярнова-падзолістыя, шэрыя лясныя і вышчалачаныя чарназёмы. Значную плошчу займае чарнявая тайга.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. OKTMO 179/2016 — 2016. Праверана 7 кастрычніка 2016.
  2. а б OKTMO 179/2016 — 2016. Праверана 8 кастрычніка 2016.
  3. а б (unspecified title) — 2016.
  4. Geographic Names Server — 2018.
  5. https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/tab-5_VPN-2020.xlsx